wd wp Пошук:

Дзьёрдзь Лігеці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лігеці. Дзьёрдзь Лі́геці (венг.: Ligeti György Sándor; 28 мая 1923, г. Дзічосентмартан, Румынія — 12 чэрвеня 2006, Вена, Аўстрыя) — венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік заходне-еўрапейскага музычнага авангарда. Шырокай публіцы ён стаў вядомы дзякуючы выкарыстанню яго музыкі ў фільме Стэнлі Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года».

Біяграфія

Скончыў у 1949 годзе Вышэйшую музычную школу ў Будапешце, выкладаў у ёй, з 1950 прафесар. У 1956 і з пачатку 1980-х гг. у Вене.

Творчасць

У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для аркестра, 1971). Некаторыя вакальныя творы звязаны з тэатррам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і аркестра (1973), «Далёкае» для аркестра (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572911 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118572911 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 13 лістапада 2018.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
Катэгорыя·Лаўрэаты Берлінскай мастацкай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Мурэш
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Бальцана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных