wd wp Пошук:

Дзьюла Іеш

Дзью́ла І́еш (2 лістапада 1902, Фельшэрацэгрэшпуста, медзье Тольна — 15 красавіка 1983, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык, адзін з лідараў «народных пісьменнікаў» — рэалістычнага кірунку ў венгерскай літаратуры другой чвэрці XX стагоддзя.

У 19191926 гг. у эміграцыі. Вучыўся ў Сарбоне (Францыя).

Творчасць

Як паэт пачынаў пад уплывам экспрэсіянізму і сюррэалізму, паступова пераходзячы да рэалістычнага метаду. У 1950-1960-я гг. ў яго паэзіі ўзмацніліся экзістэнцыялісцкія тэндэнцыі. У творах Іеша праблемы нацыянальнай памяці, узаемадачынення гісторыі і сучаснасці, асобы і улады, індывідуальнага і народнага быцця: паэтычныя зборнікі «Цяжкая зямля» (1928), «Скошаныя шэрагі» (1930), «Пад лятучымі нябёсамі» (1935), «Гармонія сярод руін» (1937), «Гледзячы ў вочы» (1947), «Поціскі рук» (1956), «Нахілены ветразь» (1965), «Незакончаныя вершы» (1971), «Дзіўны тэстамент» (1977), шматлікія паэмы. Аўтар раманаў «Людзі пушты» (1936), «У ладдзі Карона, або Сімптомы старасці» (1969), «Пажы Беатрычэ» (1979); драм «Псіхааналітык» (1948), «Прыклад Азоры», «Полымя паходні» (абедзве 1952), «Фаварыт» (1963), «Чыстыя» (1969), «Усё ці нічога, або Два жыцці ці ніводнага» (1974) і інш.; дарожных нататак «Расія» (1935), біяграфічнай кнігі «Пецёфі» (1936), крытычных артыкулаў і інш.

Верш «Настылы дом» пераклаў на беларускую мову Сяргей Грахоўскі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Gyula Illyés // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Венгерскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Тольна
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Венгерскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Паэты Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных