wd wp Пошук:

Дзмітрый Цімафеевіч Надзькін

Дзмітрый Цімафеевіч Надзькін (28 мая 1934, Іванцава, Лукаянаўскі раён Ніжагародскай вобласці — 15 ліпеня 1992, Хельсінкі, Фінляндыя) — эрзянскі лінгвіст і педагог, прафесар, доктар філалагічных навук, паэт[1].

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1934 годзе. У 1952 годзе скончыў Лукаянаўскае педагагічнае вучылішча, у 1957 годзе, з адзнакай, — гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта, у 1967 годзе — аспірантуру НДІМЛГІЭ (Навукова-даследчы інстытут мовы, літаратуры, гісторыі і эканомікі, цяпер НДІ гуманітарных навук пры Урадзе Рэспублікі Мардовія). Займаўся выкладаннем рускай мовы ў Горкаўскай вобласці і Дагестане, займаў пасаду навуковага супрацоўніка сектара мардоўскага мовазнаўства НДІМЛГІЭ ў 1967—1972 гадах. З 1972 па 1992 гады — загадчык кафедры мардоўскага мовазнаўства ў Мардоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Я. Яўсеўева[1].

У 1984 годзе навукоўцу было прысвоена званне прафесара, у тым жа годзе ён стаў заслужаным дзеячам навукі МАССР. Надзькін сканаў 15 ліпеня 1992 года ў Хельсінкі і быў пахаваны ў Саранску. У 1995 годзе яго пасмяротна ўзнагародзілі дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Мардовіі[1].

Дзейнасць

Аўтарству навукоўца належаць каля 60 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў па макшанскай і эрзянскай мовах, прысвечаных, у прыватнасці, пытанням дыялекталогіі, марфалогіі, арфаграфіі і арфаэпіі. У мастацкую спадчыну Надзькіна ўваходзяць некалькі апублікаваных вершаваных зборнікаў: «Кустемат» («Ступені», 1977), «Чачомаэле» («Вытокі», 1983) «Эрямонь лув» («Жывая тканіна», 1987) і выдадзены пасмяротна ў 1993 годзе зборнік публіцыстыкі і паэзіі «Пинкст» («Кругі»), таксама ён перакладаў на эрзянскую мову біблейскія тэксты. Надзькін быў адным з арганізатараў і, з 1989 па 1992 гады, старшынёй таварыства нацыянальнага адраджэння «Мастарава»[1].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 А. И. Сухарев. НАДЬКИН Дмитрий Тимофеевич // Мордовия: М-Я. — Мордовское книжное изд-во, 2004. — Т. 2. — 699 с. — (Мордовия: энциклопедия в двух томах).
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Эрзянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Постаці эрзянскага мовазнаўства
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Мардоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Я. Яўсеўева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі ННДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы