У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. Дзмітрый Уладзіміравіч Сарока (4 студзеня 1944, в. Крапіўнікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак – жывапісец і графік.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965, вучыўся ў І. В. Глазавай, М. Я. Лісоўскага, Л. В. Лапчынскага), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971, выкладчыкі І. В. Ахрэмчык, Н. М. Воранаў, В. А. Грамыка, Х. М. Ліўшыц). Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1972 годзе. З 1977 года выкладаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, партрэта, нацюрморта. Карціны ў асноўным, прысвечаны Міншчыне і краявідам роднага края. У 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтва была арганізавана персанальная выстаўка жывапісу мастака[1].
Творы Дзмітрыя Сарокі зберагаюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.