wd wp Пошук:

Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудраўцаў. Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў (нар. 22 кастрычніка 1931, в. Пакроўка, Гайскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 мая 2005) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аксаны Ткачук.

Біяграфія

Скончыў у 1958 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. У 19581960 гадах працаваў старшым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19601975 годах у інстытуце «Мінскпраект», у 19751978 гадах кіраўнік майстэрні ў інстытуце «Белжылпраект», з 1978 года галоўны спецыяліст майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Бакавы фасад музычнай школы № 1
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d]

Асноўныя работы (усе ў Мінску): 9-павярховы жылы дом з магазінам «1000 дробязей» на пл. Калініна (1959), 11-павярховыя жылыя дамы на бульвары Луначарскага (19651972), 2-я чарга гасцініцы «Мінск» (1969; усе ў сааўтарстве), 9-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка (1967), забудова 3-й чаргі Ленінскага праспекта (1970), будынкі[d] НДІ сродкаў аўтаматызацыі на праспекце Ф. Скарыны (1977, у сааўт.), музычнай школы па вул. Радыстаў (1973), рэканструкцыя будынка тэатра імя Я. Купалы (1977), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Незалежнасці (1981, у сааўт.).

Узнагароды

1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект забудовы вул. Нямігі ў Мінску (1971).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Аксанай Фёдараўнай Ткачук.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта