wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яблачкін. Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін (нар. 2 (15) мая 1910, с. Верхні Ікорац, Баброўскі раён, Варонежская вобласць — 16 кастрычніка 1982, Баброў) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Член КПСС з 1943 года. 3 1928 года працаваў у лясной гаспадарцы на радзіме. 3 1941 года на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір аддзялення старшы сяржант Дз. М. Яблачкін вызначыўся ў баях пры вызваленні Лёзненскага раёна. У маі 1943 года з групай мінёраў-парашутыстаў закінуты ў тыл ворага для дыверсійнай работы на чыгунцы Віцебск-Смаленск і збору разведданых. Група разведала абарончы рубеж праціўніка, палявы аэрадром, артылерыйскі склад і іншыя аб’екты, якія былі знішчаны савецкай авіяцыяй. 16-25 жніўня 1943 года падарваў 2 варожыя эшалоны. Цяжка паранены, працягваў выконваць баявое заданне.

Пасля вайны да 1970 годзе працаваў у лясгасе. Жыў у горадзе Баброў, дзе памёр 16 кастрычніка 1982 года. Імем героя названа вуліца ў Магілёве[1].

Зноскі

  1. Яны вызвалялі Лёзненшчыну

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза