wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурскі. Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 15 снежня 1981, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, інжынер-будаўнік; магістратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, магістр тэхнічных навук.

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці – дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы будаўнiк», Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі