wd wp Пошук:

Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцкевіч.

Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археограф, архівіст.

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1990 годзе. 3 1988 года працаваў археолагам у вытворчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1992 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У 1992—2004 гадах — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, з 2004 года загадчык аддзелу публікацыі дакументаў.

Даследуе гісторыю і культуру гарадоў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбургскага права, дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генеалогіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[1].

Працы

Адзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградскай шляхты» (Мінск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Мінск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Мінск, 2000).

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Архівісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка