У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцкевіч.
Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археограф, архівіст.
Скончыў БДУ ў 1990 годзе. 3 1988 года працаваў археолагам у вытворчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1992 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У 1992—2004 гадах — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, з 2004 года загадчык аддзелу публікацыі дакументаў.
Даследуе гісторыю і культуру гарадоў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбургскага права, дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генеалогіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[1].
Адзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградскай шляхты» (Мінск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Мінск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Мінск, 2000).