wd wp Пошук:

Дзмітрый Дзянісавіч Латыхоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Латыхоў (нар. 25 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе замацаваўся на наступны год. З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

12 лістапада 2021 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 года супраць Ліхтэнштэйна (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльДынама41
2020дубльДынама2718
2021Д1Дынама102

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта