wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Молаш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 годзе стаў па меркаванні заўзятараў найлепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 года зноў з’явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 года вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 года за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы.

У лютым 2014 года быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[4]. У пачатку сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 года атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 года забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1). Па заканчэнні кантракта з «Дынама» ў снежні 2014 года пакінуў сталічны клуб[5].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 па 2011 год — ігрок нацыянальнай зборнай, за якую правёў 14 матчаў.

Трэнерская кар’ера

У верасні 2015 года Молаш, які так і не здолеў знайсці новы клуб, перайшоў на трэнерскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ, тым самым завяршыўшы кар’еру іграка[6]. У студзені 2016 года стаў трэнерам новага фарм-клуба БАТЭ — «Смалявічаў-СТІ»[7]. У чэрвені 2016 года, пасля звальнення з клуба Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[8]. У лютым 2017 года зацверджаны ў якасці трэнера «Смалявічаў-СТІ»[9]. Па выніках сезона 2017 смалявіцкі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, але Молаш у снежні 2017 года пакінуў клуб[10].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў барысаўскім БАТЭ[11]. Застаўся ў камандзе і пазней, калі галоўным трэнерам стаў Аляксей Бага. У снежні 2019 года ўслед за Багам пакінуў БАТЭ[12].

У студзені 2020 года стаў памочнікам галоўнага трэнера ў латвійскім клубе «Ліепая»[13], а ў чэрвені таго ж года ўзначаліў каманду[14]. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з «Ліепаяй»[15]. Пакінуў латвійскі клуб па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[16].

У снежні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[17].

Дасягненні

У якасці іграка

У якасці трэнера

Зноскі

  1. Dmitri Molosh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Molosh // FBref.com
  3. Dmitri Molosh // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Дмитрия Молоша выбрали капитаном минского “Динамо”
  5. Молош покидает минское «Динамо»
  6. Дмитрий Молош будет работать в детско-юношеской школе БАТЭ
  7. “Смолевичи-СТИ” стали фарм-клубом БАТЭ
  8. Молош назначен и.о главного тренера «Смолевичи-СТИ», Рогожкин уволен
  9. Игорь Воронков, Шкабара, Ковалюк и Степанов перешли в «Смолевичи-СТИ», Молош утвержден главным тренером, Гомелько стал тренером вратарей
  10. Бразевич сменил Молоша в “Смолевичах-СТИ”
  11. Олег Дулуб: “Нужно пройти с командой предсезонку, чтобы я смог ответить на вопрос, являюсь ли частичкой БАТЭ”
  12. Молош и Тарасенко покинули БАТЭ
  13. Молош продолжит тренерскую карьеру в Латвии
  14. Дмитрий Молош возглавил “Лиепаю”
  15. Дмитрий Молош продлил контракт с “Лиепаей”
  16. “Лиепая” уволила Молоша
  17. Дмитрий Молош стал главным тренером жодинского “Торпедо-БелАЗ”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ліепая
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міханавічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Носта Наватроіцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Сібір Новасібірск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта