wd wp Пошук:

Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фурманаў. Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў (руск.: Дмитрий Андреевич Фурманов) — (26 кастрычніка (7 лістапада) 1891, сяло Серада, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1926, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі пісьменнік-празаік, рэвалюцыянер, ваенны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 года ў сяле Серада Кастрамской губерні (цяпер горад Фурманаў Іванаўскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1909—1912 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы горада Кінешма.

У 1912—1914 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны быў братам міласэрнасці.

У 1917—1918 гадах — эсэр-максімаліст, затым — анархіст. З 1918 года член РКП(б).

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі: са студзеня 1919 году — камісар 25-й стралковай дывізіі, са жніўня 1919 году — начальнік палітуправы Туркестанскага фронту, з сакавіка 1920 году — упаўнаважаны па Сямірэчанскай вобласці, удзельнічаў у падаўленні антысавецкага паўстання ў Сямірэччы, знішчэнні врангелеўскага дэсанту на Кубані.

З 1921 года ў Маскве, на літаратурнай працы. У 1924 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1924—1925 гадах — сакратар Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (МАПП).

Памёр 15 сакавіка 1926 ад менінгіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 1 ліпеня 2021.
  2. 1 2 Фурманов Дмитрий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве