Дзмітрый Іванавіч Азарэ́віч (1 лістапада 1848 — 1912)[1] — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў.
Д. І. Азарэвіч нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і прафесара Горы-Горацкай земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе. У 1866 годзе скончыў 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію[2], у 1870 годзе юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1872 годзе атрымаў званне магістра рымскага права. З 1874 года ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. З 1882 г. Д. І. Азарэвіч у Наварасійскім універсітэце ў Адэсе — выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, прафесар кафедры рымскага і грамадзянскага права, сакратар юрыдычнага факультэта (у 1883—1886 гг.), дэкан юрыдычнага факультэта (у 1886—1887 гг.). З 1887 г. прафесар кафедры грамадзянскага права і працэса Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Д. І. Азарэвіч у адстаўцы.
Памёр у 1912[1] годзе (у 1920, у горадзе Калуга[2]).
Д. І. Азарэвіч займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права. Выступаў з юрыдычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў часопісах «Русский весник» і «Журнал гражданского и уголовного права».
Сярод апублікаванага: