Дзегцяро́ўка[1] (трансліт.: Dziehciaroŭka, руск.: Дегтярёвка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размяшчаецца ў 2 км на поўдзень ад шашы Е28. Чыгуначная станцыя.
Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[2], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[3].