wd wp Пошук:

Ратамскі сельсавет

Ра́тамскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ратамка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад Мядзвежынскага сельсавета пералічаны вёскі Дзегцяроўка, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Тарасава і Яркова[1]. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ждановіцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе