wd wp Пошук:

Джэрсейская парода

Джэрсейская парода буйной рагатай жывёлы — старажытная культурная парода малочнага кірунку. Выведзена ў Вялікабрытаніі (востраў Джэрсі). Паходзіць ад мясцовай жывёлы Нармандыі і Брэтані. Займае першае месца ў свеце па тлустамалочнасці. Гадуюць у многіх краінах Еўропы, у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і інш.

Быкоў Джэрсейскай пароды выкарыстоўваюць у скрыжаваннях з каровамі іншых малочных парод для павышэння тлустамалочнасці.

Канстытуцыя жывёлы далікатная, сухая: галава маленькая, лёгкая, шыя доўгая плоская, грудзі вузкія, вымя добра развітое, ногі тонкія, кароткія. Масць светла-бурая, бурая, часам з белымі лапінамі. Жывая маса быкоў 600—700 кг, кароў 360—400 кг. Сярэднегадавы надой 3-3,5 тон (рэкордны — 11,5 тон), тлустасць малака 6-6 %.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Буйная рагатая скаціна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара