wd wp Пошук:

Джэй Дэвідсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэвідсан.

Джэй Дэвідсан (англ.: Jaye Davidson, народжаны Альфрэд Амі (англ.: Alfred Amey), нар. 21 сакавіка 1968, Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША) — англа-амерыканскі акцёр і мадэль.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і выхадца Ганы і англічанкі. Калі яму было два гады, яго сям’я пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пасялілалася ў графстве Херэфардшыр. У 1992 годзе, не маючы акцёрскага досведу, ён паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю транссэксуала Дылана ў псіхалагічным трылеры Ніла Джордана «Жорсткая гульня», за якую ён быў намінаваны на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана[2]. Дэвідсан атрымаў намінацыю на прэмію Чыкагскай Асацыяцыі кінакрытыкаў за самага перспектыўнага акцёра[3].

Пасля гэтага поспеху Дэвідсан ўсяго толькі раз яшчэ з’явіўся на вялікім экране, выканаўшы ў 1994 годзе ролю Ра ў навукова-фантастычным фільме Роланда Эмерыха «Зорныя вароты»[4]. Неўзабаве Дэвідсан спыніў акцёрскую кар’еру, прысвяціўшы сябе працы ў мадэльным бізнэсе. У адным з інтэрв’ю падчас сваёй нядоўгай кінакар’еры ён прызнаўся, што з’яўляецца геем[5].

Зноскі

  1. Jaye Davidson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maslin, Janet. INTO THE LIMELIGHT WITH: Jaye Davidson; A Star to Match A Mystery Role(англ.)  (17 снежня 1992). Праверана 1 чэрвеня 2013.
  3. Tony Adler `MALCOLM X’ COMES OUT A WINNER AMONG FILM CRITICS IN CHICAGO(англ.) . chicagotribune.com. Праверана 23 снежня 2019.
  4. LeVasseur, Andrea Jaye Davidson(англ.) . The New York Times (2010). Праверана 1 чэрвеня 2013.
  5. Giles, Jeff. The Open Secret – In A Rare Interview, Jaye Davidson Leaves Nothing To The Imagination When Discussing The Oscar-Nominated Film, `The Crying Game’(англ.)  (22 сакавіка 1993). Праверана 1 чэрвеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фотамадэлі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Фотамадэлі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе