wd wp Пошук:

Джэймс Фрэйн

Джэймс Фрэйн (англ.: James Frain) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Біяграфія

Джэймс Фрэйн нарадзіўся 14 сакавіка 1968 года, ён — старэйшы з васьмі дзяцей. Яго бацька — біржавы маклер, а маці — настаўніца[2]. Фрэйн атрымаў адукацыю ў Ньюпорцкай сярэдняй школе, затым паступіў ва Універсітэт Усходняй Англіі ў Норыджы, па заканчэнні якога перабраўся ў Лондан, дзе навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Цэнтральнай школе сцэнічнай гаворкі і драматычнага мастацтва. Быўшы на апошнім курсе, атрымаў ролю ў карціне Рычарда Атэнбора «Краіна ценяў», якая стала яго дэбютам на вялікім экране[3]. Услед рушылі шматлікія ролі на тэлебачанні і ў кіно, самай паспяховай з якіх апынулася праца ў фільме «Смак сонечнага святла» (1999). За ролю Густава Зоненшайна ён быў намінаваны на сушуканне прэміі «Джыні» як лепшы акцёр другога плану[4].

Джэймс Фрэйн рэгулярна выступае і на тэатральнай сцэне. Ён браў удзел у пастаноўках Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі, Каралеўскага прыдворнага тэатра, а таксама ў спектаклях тэатраў Вест-Энда і на Брадвеі. У 2008 годзе ён быў ганараваны ўзнагароды Drama Desk Award у намінацыі «Лепшы акцёрскі склад» у спектаклі па п’есе Гаральда Пінтэра The Homecoming[5].

З 2004 года Фрэйн жанаты на амерыканскай актрысе Марце Канінгем, у іх двое дзяцей.

Выбраная фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1993
ф Краіна ценяў ShadowlandsПітэр Уістлер
1993сГалоўны падазраваныPrime SuspectДжэйсан Болдуін
1995
ф Нічога асабістага Nothing PersonalКені
1996
тф Распуцін Rasputin: Dark Servant of Destinyкнязь Фелікс Юсупаў
1998
ф Елізавета ElizabethАльвара дэ ла Куадра
1998
ф Хілары і Джэкі Hilary and JackieДаніэль Барэнбойм
1999
ф Смак сонечнага святла SunshineГустаў Зоненшайн
1999
ф Ціт TitusБасіян
2000
ф Там, дзе сэрца Where the Heart IsФорні Хал
2000
ф Азартныя гульні Reindeer GamesНік Кэсідзі
2002
ф Граф Монтэ-Крыста The Count Of Monte CristoВільфор
2005с24 гадзіны24Пол Рэйнс
2005
ф Сардэчна запрашаем у рай! Into the BlueРэес
2006сШпікThe CloserПол Эндрус
20072009сЦюдарыThe TudorsТомас Кромвель
2008сЗакон і парадак. Злачынны намерLaw & Order: Criminal IntentДын Холідэй (у эпізодзе Vanishing Act)
2008сГраньFringeСэлман Кол (у эпізодзе Safe)
2009сАнатомія запалуGrey's AnatomyТом (у эпізодзе I Always Feel Like Someone Is Watchin' Me)
2009сАшукай мянеLie to MeЛэнс МакКлілан (у эпізодзе Grievous Bodily Harm)
2009сЗакон і парадак: Спецыяльны корпусLaw & Order: Special Victims UnitМарцін Голд (у эпізодзе Users)
2009
ф Усё шляхам Everybody's FineТом
2009сCalifornicationCalifornicationПол (у эпізодзе Mia Culpa)
2010сСапраўдная кроўTrue BloodФранклін Мот
2010
ф Трон: Спадчына Tron: LegacyДжарвіс
2011сПлашчThe CapeПітэр Флемінг/Шахматыст
2011
ф Вады сланам Water for Elephantsадказны за сланіху Розі
20172018сЗорны шлях: ДыскавэрыStar Trek: DiscoveryСарэк

Зноскі

  1. High Profile AlumniЦэнтральная Школа сцэнічнай мовы і драматычнага мастацтва.
  2. James Frain Biography(англ.) . filmreference.com. Праверана 2 студзеня 2011.
  3. James Frain Biography(англ.)  (недаступная спасылка). tv.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 3 студзеня 2011.
  4. Awards for James Frain(англ.) . imdb.com. Праверана 3 студзеня 2011.
  5. The Homecoming Awards(англ.) . ibdb.com. Праверана 3 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Усходняй Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных