wd wp Пошук:

Джэймс Уістлер

Джэймс Эбат Мак-Нейл Уістлер (англ.: James Abbot McNeill Whistler, часам Мак-Ніл, 11 ліпеня 1834, Лоўэл, Масачусетс, ЗША — 17 ліпеня 1903, Лондан, Вялікабрытанія) — амерыканскі мастак, майстар жывапіснага партрэта, а таксама афорта і літаграфіі. Адзін з вядомых таналістаў — папярэднікаў імпрэсіянізму і сімвалізму. Прыхільнік канцэпцыі «мастацтва дзеля мастацтва». Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (1892).

Вучыўся ў Расійскай імперыі і ЗША, але большую частку актыўнага жыцця правёў у Англіі. Найбольш вядомы партрэтамі сваіх сучаснікаў. Зазнаў уплыў рэалістаў у асобе свайго сябра Гюстава Курбэ і прэрафаэлітаў, а таксама японскага мастацтва. У шэрагу творчых метадаў быў блізкі да імпрэсіянізму. Адным з самых вядомых твораў Уістлера з’яўляецца партрэт яго маці: «Аранжыроўка у шэрым і чорным. Маці мастака». Аказаў уплыў на два пакаленні мастакоў у Еўропе і ў Злучаных Штатах. Быў дружны з Дантэ Расеці, Эдуардам Манэ, Клодам Манэ, Обры Бёрдслі, паэтамі Стэфанам Малармэ і Оскарам Уайльдам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 James Abbott McNeill Whistler
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/84027
  4. 1 2 Kindred Britain
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоўэле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных