wd wp Пошук:

Джэймс Мак-Мілан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Мілан.

Джэймс Мак-Мілан (англ.: James MacMillan, нар. 16 ліпеня 1959 Кілвінінг, Паўночны Эйршыр) — сучасны шатландскі кампазітар і дырыжор, які працуе ў жанры класічнай музыкі.

Біяграфія

Дж. Мак-Мілан да свайго паўналецця (1977) пражываў у шатландскім графстве Паўднёвы Эйршыр, у мястэчку Камнок. Вывучаў кампазітарскае майстэрства ў Эдынбургскім універсітэце і ў Дарэмскім універсітэце. Завяршыў універсітэцкую адукацыю ў 1987 годзе. У 19861988 гадах працаваў музычным асістэнтам у Манчэстэрскім універсітэце. Пасля атрымання дыплома Мак-Мілан вяртаецца ў Шатландыю, дзе атрымлівае месца памочніка па кампазіцыі пры Шатландскія камерным аркестры (Scottish Chamber Orchestra).

Вядомасць прыходзіць да Дж. Мак-Мілана ў 1990 годзе разам з выкананнем Шатландскім сімфанічным аркестрам BBC, якім дырыжыраваў Ежы Максымюк, яго рэквіема Споведзь Изабэль Гоўдзі на брытанскім фестывалі класічнай музыкі Промз (Proms). Пасля гэтага кампазітар атрымлівае шматлікія заказы на сачыненні музычных твораў — напрыклад, канцэрта для ўдарных інструментаў для шатландкі Эвелін Глені. Апошні, пад назвай Veni, Veni, Emmanuel прагучаў упершыню ў 1992 годзе і з тых часоў з’яўляецца адным з найбольш часта выконваемых твораў Мак-Мілана.

У 1999 годзе, у сувязі з адкрыццём шатландскага парламента пасля 292-гадовага перапынку, Мак-Мілан дырыжыраваў сваёй кампазіцыяй з фанфар пры уступленні каралевы Елізаветы II у залу паседжанняў. У 2000 годзе ён становіцца кампазітарам і дырыжорам Філармоніі ВВС. Восенню 2007 года была пастаўлена опера Дж. Мак-Мілана Ахвярапрынашэнне (у Нацыянальнай оперы Уэльса). Пасля кампазітар пачынае працу над операй, заснаванай на старадаўніх уэльскіх легендах.

Дж. Мак-Мілан, як і яго жонка, члены каталіцкага Дамініканскага ордэна. Ён з’яўляецца таксама камандорам Ордэна Брытанскай імперыі.

Творы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Кампазітары Шатландыі