wd wp Пошук:

Джэймс Блант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блант.

Джэймс Хіліер Блант (англ.: James Blunt, сапраўднае імя James Hillier Blount, нар. 22 лютага 1974) — англійскі спявак, музыкант і аўтар.

Раннія гады

Джэймс нарадзіўся ў сям’і патомнага ваеннага брытанскага палкоўніка Чарльза Бланта (Blount) і яго жонкі Джэйн. Дзяцінства яго прайшло ў Англіі, на Кіпры і ў Германіі, дзе служыў бацька, афіцэр Корпуса армейскай авіяцыі. Цяга бацькі перадалася сыну, і ў 16 гадоў Джэймс атрымаў ліцэнзію пілота. Джэймс паступіў у Брыстольскі ўніверсітэт на факультэт авіябудаўніцтва. Пасля яго заканчэння ён быў павінен не менш 4 год адслужыць у войску.

Служба ў арміі

Джэймс прайшоў падрыхтоўку ў Каралеўскай Ваеннай Акадэміі Сандхёрст, быў малодшым лейтэнантам у палку Life Guards Дварцовай кавалерыі, дзе даслужыўся да звання капітана. У 1999 годзе пад час бамбардзіровак Югаславіі Блант камандаваў танкавым падраздзяленнем у войсках НАТО на македона-югаслаўскай мяжы. Джэймс звольніўся з арміі 1 кастрычніка 2002 года.

Нараўне з прадстаўнікамі каралеўскай сям’і з’яўляецца Ганаровым гвардзейцам.

Дадатковая інфармацыя

Джэймс — выдатны спартсмен, у арміі ён быў капітанам каманды па горным лыжам. Як і ўсе англічане, ён любіць футбол. Яго любімы клуб — Чэлсі. У Джэймса маецца дом непадалёк ад хатняга стадыёна Чэлсі — Стэмфард Брыдж.

Музычная кар’ера

Усё пачалося з таго, што Джэймс вырашыў навучыцца гуляць на піяніна. Потым яго ўзялі ў школьны мюзікл. Ён любіў слухаць Queen і Dire Straits. У 14 гадоў ён падбіраў на гітары мелодыі Нірваны (Nirvana), а ў хуткім часе пачаў пісаць свае ўласныя песні.

У 2002 годзе, узяўшы некалькі дэмазапісаў вельмі сумніўнай якасці, Джэймс пакінуў армію, каб прысвяціць увесь свой час музыцы. Ён сабраў на дэма свае лепшыя песні і на працягу некалькіх месяцаў сумеў заключыць дамову на менеджмент і запіс альбома. Джэймсу пашчасціла сустрэцца з Ліндай Перы, аўтарам песен і прадзюсарам шматлікіх музыкантаў, сярод якіх Пінк і Крысціна Агілера.

Неўзабаве ён падпісаў кантракт з яе гуказапісваючай студыяй Custard Records.

Урэшце, у 2003 годзе, Джэймс Блант паехаў у Каліфорнію запісваць свой першы альбом. Па начах ён прападаў у начных клубах, а днём увесь свой час прысвячаў працы над пластынкай разам з Томам Ротракам, прадзюсарам Элтана Джона.

Пасля аглушальнага поспеху балады «You’re Beautiful» крытыкі пачалі параўноваць Джэймса Бланта з самім Элтанам Джонам.

Джэймс Блант устанавіў новы сусветны рэкорд вышыні, на якой калі-небудзь адбываліся канцэрты. Як паведамляе The Sun, 29 чэрвеня 2010 г. спявак адыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767 на вышыні 42000 футаў, ці амаль 13 кіламетраў.

У маі 2013 года Джэймс скончыў запіс 3-га студыйнага альбома Some Kind of Trouble, прадзюсарам якога стаў Том Ротрак, які працаваў з ім над першымі двума пласцінкамі — Back To Bedlam і All The Lost Souls. 4-ты альбом пад назвай Moon Landing выйшаў у кастрычніку 2013 года.

16 верасня 2014 выйшаў сінгл «When I Find Love Again», які з’яўляецца першым сінглам з перавыдаваемага альбома «Moon Landing: Apollo Edition», выхад якога плануецца на 3 лістапада 2014 года.

5 кастрычніка 2014 года Джэймс Блант упершыню даў канцэрт у Мінску[3].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Год Назва Пазіцыі Продажы
U.S. UK IE FR AT DE IT NL BEL CH AU
2004 Back to Bedlam 2 1 1 2 1 1 5 2 1 1 1
  • BPI certification: 10x platinum[4]
  • RIAA certification: 2x platinum[5]
2007 All the Lost Souls
  • Выпуск: 17 верасня 2007
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
7 1 1 1 1 1 1 2 4 1 1
  • BPI certification: 2x platinum[6]
  • RIAA certification: Gold[5]
2010 Some Kind of Trouble
  • Выпуск: 8 лістапада 2010
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
  • Усяго:
  • У ЗША:
  • BPI certification:
  • RIAA certification:
2013 Moon Landing
  • Выпуск: 18 кастрычніка 2013
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
  • Усяго:
  • У ЗША:
  • BPI certification:
  • RIAA certification:
2017 The Afterlove
  • Выпуск: 24 сакавіка 2017
  • Выдаўцы: Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
2019 Once Upon a Mind
  • Выпуск: 25 кастрычніка 2019
  • Выдаўцы: Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -

Кампіляцыі і канцэрты

Год Назва Пазіцыі Продажы
U.S. UK IE FR AT DE IT NL BEL CH AU
2006 Chasing Time: The Bedlam Sessions[A] - 1 - 8 1 1 1 17 1 2 1
  • У Вялікабрытаніі: 100 тыс.[7]

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  3. Джэймс Блант упершыню выступіць у Мінску Архівавана 27 сакавіка 2014.
  4. Back to Bedlam British Sales Certificate Архівавана 20 снежня 2007.. British Phonographic Industry. February 2, 2007. Retrieved August 18, 2007.
  5. 1 2 RIAA Searchable Database. Recording Industry Association of America. Retrieved February 10, 2008.
  6. All the Lost Souls British Sales Certificate Архівавана 13 студзеня 2009.. British Phonographic Industry. September 21, 2007. Retrieved October 15, 2007.
  7. «UK record companies reap digital reward» Архівавана 11 красавіка 2008.. Pro-Music.org. Retrieved August 18, 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выканаўцы Roadrunner Records
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Рок-музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уілтшыры