Юджын (Джын) Бертрам Крупа (англ.: Eugene Bertram Krupa; 15 студзеня 1909, Чыкага — 16 кастрычніка 1973, Ёнкерс, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі джазавы музыкант — барабаншчык-віртуоз, бэнд-лідар, зорка «свінгавай эры». Вядомы сваім вельмі энергічным і яскравым стылем.