wd wp Пошук:

Джым Джонс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.

Джэймс Уорэн «Джым» Джонс (англ.: James Warren “Jim” Jones; 13 мая 1931, Крыт, Індыяна, ЗША — 18 лістапада 1978, Джонстаўн, Гаяна) — амерыканскі прапаведнік, заснавальнік дэструктыўнай секты «Храм народаў», паслядоўнікі якой па афіцыйнай версіі здзейснілі ў 1978 годзе масавае самагубства.

Біяграфія

Раннія гады

Джым Уорэн Джонс нарадзіўся ў 1931 годзе ва няўключанай тэрыторыі Крыт у штаце Індыяна. Свайму выхаванню ён абавязаны галоўным чынам маці, якая скептычна ставілася да інстытута царквы, але верыла ў духаў, і здолела часткова прывіць гэтую веру Джонсу. Не меншую ролю ў выхаванні Джонса адыгралі яго суседзі — прадстаўнікі царквы пяцідзесятнікаў. Нават па мерках вельмі рэлігійнай, кансерватыўна-хрысціянскай Індыяны маленькі Джонс лічыўся «дзіўным хлопцам, апантаным рэлігіяй» і аднагодкі цураліся яго. Пасля заканчэння школы паступіў ва Універсітэт Батлера, які скончыў у 1961 годзе, атрымаўшы ступень у галіне сярэдняй адукацыі.

Прапаведнік

Джонса з дзяцінства цікавіла рэлігія. У 1954 годзе ён пачаў прапаведаваць на вуліцах Індыянапаліса за «Сходы Гасподнія» («Assemblies of God»), найбуйнейшую канфесію пратэстантаў пяцідзесятнікаў у ЗША. Аднак, нягледзячы на тое, што яго пропаведзі прыцягвалі новых членаў у царкву, адміністрацыйны савет царквы адчуў у ім пагрозу з-за яго словаў аб роўнасці чарнаскурых і белых людзей. У выніку гэтага Джонс прыняў рашэнне арганізаваць уласную царкву, у якой не было б адрозненняў паміж людзьмі па расавай або сацыяльнай прыкмеце.

Храм народаў

4 красавіка 1955 года ён разам з шэрагам сваіх прыхільнікаў заснаваў «Паслядоўнікі Хрыста» («Disciples of Christ»), якую праз год пераназваў у «Храм народаў». У 1960 годзе «Храм народаў» стаў афіцыйным членам «Царквы Хрыста» ў Індыянапалісе, а Джонс быў прыняты ў сан святара. У 1965 годзе «Храм народаў» па шэрагу прычын пераязджае ў даліну Рэдвуд, у Каліфорніі. Адной з прычын было меркаванне Джыма Джонса аб тым, што толькі там яго людзі могуць выратавацца ў выпадку ядзернай вайны. Да гэтага часу Джонс ужо быў жанаты на Марселіне Джонс і меў на апецы не толькі ўласных, але і некалькі прыёмных дзяцей. Сваю сям’ю ён называў «вясёлкавая сям’я» («rainbow family»), з-за таго, што прыёмныя дзеці адрозніваліся па расавай і этнічных прыкметах. Яго жонка ва ўсім яму дапамагала, усяляк падтрымлівала і заставалася з ім да канца.

У Гаяне

У 1977 годзе Джонс з шэрагам сваіх паслядоўнікаў пераязджае ў паселішча Джонстаўн, ў Гаяне, заснаванае членамі «Храма народаў» і названае так у гонар кіраўніка арганізацыі.

Пасля пераезду ў Гаяну, краіну з іншым кліматам чым у Каліфорніі, здароўе заснавальніка «Храма народаў» прыкметна пагоршылася. Ён стаў прымаць лекавыя сродкі, такія як фенабарбітал. Часта быў непрацаздольны, перыядычна выяўляліся праблемы з прамовай, з’явіліся маніі. Але ён працягваў заставацца кіраўніком абшчыны, усе жыхары ставіліся да яго з любоўю і павагай, называлі яго «бацька».

Савецкі след

У Гаяне Джонс пачаў наладжваць сувязі з савецкім пасольствам, плануючы пераезд сваёй абшчыны ў СССР[3]. Ён рэгулярна выказваў свае сімпатыі Савецкаму Саюзу. Сваю барацьбу за роўныя правы людзей ён называў «апостальскім сацыялізмам».

Трагедыя

Паводле афіцыйнай версіі, 18 лістапада 1978 года пасля ўзброенага інцыдэнту, звязанага з людзьмі з яго камуны, Джонс сабраў усіх жыхароў Джонстаўна і ў выніку пропаведзі пераканаў большасць з іх здзейсніць «рэвалюцыйны акт самагубства», прыняўшы яд. У выніку гэтай акцыі 918 чалавек загінула ад атруты. Сам Джонс пазней быў знойдзены мёртвым з кулявым раненнем у галаву. Жонка Джонса Марселіна таксама скончыла жыццё самагубствам, выпіўшы цыяністы калій. Сын Стывен Джонс пазбег долі сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Яго ў гэты час не было ў суполцы. Ён быў разам з іншымі членамі баскетбольнай каманды ў Джорджтаўне.

Згодна з канспіралагічнай версіяй, трагедыя зусім не была масавым самагубствам. Тое, што адбылося было аперацыяй спецслужбаў ЗША ў мэтах недапушчэння пераезду камуны ў СССР. Напярэдадні трагедыі члены камуны запыталі палітычнага прытулку ў сувязі з пераследамі з боку ЗША[4].

Псіхапатыя

Джым Джонс не раз заяўляў, што з’яўляецца рэінкарнацыяй Ісуса, Буды і Леніна, адкрыта абвяшчаючы сябе «аракулам і медыумам для бесцялесных істот з іншай галактыкі»

У культуры

Зноскі

  1. 1 2 Jim Jones // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jim Jones // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Трагедии Коммуны Джонстауна 35 лет | Леворадикал (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013.
  4. Федоровский Ю. Р. Коммунары Джонстауна. 30 лет назад // Донецький кряж(укр.) бел. {{{выданне}}}. — 31.10.2008, 7.11.2008. — № 40—41. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гаяне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Самазванцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада