wd wp Пошук:

Джыдзінне

Джыдзі́нне[1]вадасховішча ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 3 км у напрамку на захад ад аграгарадка Тышкавічы.

Вадасховішча створана ў 1983 годзе на месцы возера Джыдзінне[1], у басейне ракі Ясельда. Плошча паверхні 2,52[2] км². Даўжыня 2,2 (2,15[2]) км, найбольшая шырыня 2 (1,95[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 8,5[2] км. Найбольшая глыбіня 4,7 (3,4[2]) м, сярэдняя 2,48[2] м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 6,9[2] млн м³. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія і забалочаныя. Напаўняецца вадой з ракі Ясельда ў час веснавой паводкі.

Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рэкрэацыі.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 13 студзеня 2018.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вадасховішчы Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вадасховішчы Брэсцкай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі