Джудзі Гарленд (англ.: Judy Garland, пры нараджэнні: Франсес Этэль Гам (англ.: Frances Ethel Gumm), 10 чэрвеня 1922, Гранд-Рапідс, ЗША — 22 чэрвеня 1969, Лондан, Вялікабрытанія) — амерыканская актрыса і спявачка , лаўрэат прэмій «Залаты глобус», «Грэмі», «Тоні» і Маладзёжнай ўзнагароды кінаакадэміі, а таксама двойчы намінантка на прэмію «Оскар». Маці актрыс Лайзы Мінелі і Лорны Лафт. У 1999 годзе Джудзі Гарленд была ўключана Амерыканскім інстытутам кінамастацтва ў спіс найвялікшых амерыканскіх кіназорак.
Джудзі Гарленд на Вікісховішчы |