wd wp Пошук:

Джошуа Рэйналдс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэйнальдс. Джошуа Рэ́йналдс, Рэйнальдс (англ.: Joshua Reynolds; 16 ліпеня 1723, Плімптан, Вялікабрытанія — 23 лютага 1792) — англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст. Арганізатар Брытанскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфічныя звесткі

У 1740—1743 гг. вучыўся ў Лондане ў Т. Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, Рубенса, венецыянскі жывапіс XVI ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане. З 1748 года галоўны мастак караля. У 1749—1752 гг. вандраваў па Еўропе.

Дзейнасць сэра Д. Рэйналдса адыграла важную ролю ў культурным жыцці Англіі. Ён быў першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў і заставаўся на гэтай пасадзе да канца сваіх дзён. Прамовы, з якімі мастак выступаў раз у два гады на ўрачыстых пасяджэннях у акадэміі, ператвараліся ў сапраўдныя трактаты-маніфесты, дзе паслядоўна разглядаліся пытанні эстэтыкі, тэорыі мастацтва, майстэрства. У доме Д. Рэйналдса бывалі буйныя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, акцёры, вучоныя, военачальнікі. Таму героямі большасці яго твораў станавіліся прадстаўнікі вышэйшых колаў тагачаснага грамадства.

Творчасць

«Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784)

Д. Рэйналдс пераасэнсаваў традыцыі барока[9]. Ён будаваў складаныя кампазіцыі, часта звяртаўся да сюжэтнай завязкі, уводзіў у выявы багатае акружэнне, шматлікія дэталі[10].

Самы плённы перыяд дзейнасці Д. Рэйналдса пачаўся з 1760-ых г. У той час ён напісаў партрэты пісьменніка Стэрнг (1760), герцагіні Гамільтон-Арджыл (1760), Нэлі о’Брайн (1762), «Гарыка паміж музамі трагедыі і камедыі» (1760—1761), лорда Хітфілда (1787). Але найбольш значным творам з’яўляецца партрэт славутай англійскай актрысы — «Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784). Яго пабудова вызначаецца тонкім кампазіцыйным разлікам, заснаваным на кантрасце цёмнага фону і выхапленай з цемры, ярка асветленай постаці актрысы. Сара Сіданс паказана ў адной з роляў, у акружэнні алегарычных фігур Злачынства і Пакарання. Спалучэнне ўмоўнага і рэальнага стварае той адзіна магчымы настрой, які дазваляе зразумець, што гэта партрэт драматычнай актрысы.[10]

У 1770—1780-ых г. Д. Рэйналдс звяртаўся да сюжэтных кампазіцый — гістарычных і міфалагічных сцэн. Так, па заказу Кацярыны II ён напісаў у 1788 годзе палатно «Немаўля Геракл, які ўдушае змей», што павінна было сімвалізаваць магутнасць Расійскай імперыі. Падобны заказ быў атрыманы і ад князя Р. Пацёмкіна. Але ў дадзеным выпадку быў абраны гістарычны сюжэт, дзе расказана, як палкаводзец Сцыпіён Афрыканскі вярнуў дачку пераможанага ім цара яе жаніху.

У гэты ж час мастак стварыў карціну «Венера і Амур» (1788). Сваіх персанажаў мастак пісаў з канкрэтных людзей. Напрыклад, у паказанай побач з калыскай і немаўлём Гераклам жанчыне ўгадваюцца рысы Сары Сіданс, а ў Венеры — вядомай прыгажуні натуршчыцы Эмы Лаён.

У тэарэтычных работах выказаў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Joshua Reynolds
  3. 1 2 3 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004539
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 https://rkd.nl/explore/artists/66483
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/n/neoclassicism
  9. 1 2 Я. Шунейка (2001)
  10. 1 2 Б. Лазука (2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1792 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэване
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1723 годзе