wd wp Пошук:

Джордж Карлас Уілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уілер.

Джордж Уільям Уілер (англ.: George C. Wheeler, 1897 год — 1991 год) — буйны амерыканскі мірмеколаг, энтамолаг, прафесар, працаваў у Сіракузскім універсітэце, Універсітэце Паўночнай Дакоты(руск.) бел., Універсітэце Невады ў Рына(руск.) бел., найбуйнейшы ў свеце спецыяліст па лічынках мурашак[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1897 годзе. Навучаўся ва Універсітэце Райса(руск.) бел. ў штаце Тэхас (ЗША), працаваў пад кіраўніцтвам буйнога амерыканскага біёлага Джуліяна Хакслі і будучага нобелеўскага лаўрэата прафесара Германа Джозефа Мёлера. У 1918 годзе атрымаў ступень бакалаўра, пасля чаго быў прыняты ў Інстытут Басі(англ.) бел. пры Гарвардскім універсітэце (Кембрыдж, штат Масачусетс). Ён вывучаў энтамалогію і ў 1920 годзе атрымаў ступень магістра навук, а ў 1921 годзе — ступень доктара навук (Ph..D)[4].

Атрымаўшы доктарскую ступень па энтамалогіі, Уілер з 1921 па 1926 гады працаваў інструктарам і дацэнтам у Сіракузскім універсітэце ў горадзе Сірак’юсе (штат Нью-Ёрк). Пасля гэтага ён далучыўся да Універсітэта Паўночнай Дакоты(руск.) бел., дзе ён працягваў працаваць на працягу ўсёй сваёй кар’еры, займаючы такія пасады, як прафесар біялогіі (1926—1965), загадчык кафедры біялогіі (1926—1963) і прафесар універсітэта[4].

Уілер пачаў вывучаць мурашак на даследчай станцыі вострава Бара Каларада(англ.) бел. ў Панамскім канале ў 1924 годзе, куды яго запрасіў Уільям Мортан Уілер(руск.) бел., які навучаў яго ў Гарвардзе разам з Чарльзам Томасам Брусам(англ.) бел.. Ён шмат працаваў над аналізам марфалогіі і таксанаміі лічынак мурашак, а таксама вывучаў мурашак Паўночнай Дакоты і пустыні[4].

Уілер сышоў у адстаўку ў 1967 годзе. Універсітэт Паўночнай Дакоты(руск.) бел. прызначыў яго заслужаным прафесарам біялогіі. Ён таксама атрымаў званне навуковага супрацоўніка Інстытута даследаванняў пустыні ва ўніверсітэце Невады[4].

Асабістае жыццё

Першы раз ажаніўся з даследчыцай Эстэр Хол (D. Sc. Esther Hall), якая памерла ў 1944 годзе. У 1946 годзе ён ажаніўся з Джанет Норыс Уілер (Jeanette Norris Wheeler) з якой яны разам апублікавалі мноства сумесных навуковых артыкулаў.

Памёр у 1991 годзе[4].

Асноўныя працы

Кнігі і манаграфіі

Артыкулы

Зноскі

  1. George C. Wheeler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George C. Wheeler // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 George Carlos Wheeler // NUKAT — 2002.
  4. 1 2 3 4 5 6 George C. Wheeler at the SIA archives.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ЗША
Катэгорыя·Энтамолагі
Катэгорыя·Заолагі ЗША
Катэгорыя·Мірмеколагі
Катэгорыя·Мірмекалогія
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных