wd wp Пошук:

Джон Чэдвік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэдвік.

Джон Чэдвік (англ.: John Chadwick, 12 мая 1920 г. — 24 лістапада 1998 г.) — брытанскі гісторык і лінгвіст, расшыфроўшчык крыцкага лінейнага пісьма тыпу Б.

Нарадзіўся на ўскраіне Лондана. Навучаўся ў Кембрыджскім універсітэце. Падчас II Сусветнай вайны служыў у брытанскім ваенным флоце. У 1950 г. апублікаваў сваю першую навуковую працу, прысвечаную Гіпакрату. З 1952 г. працаваў у Кембрыджскім універсітэце. У тым жа годзе да яго звярнуўся Майкл Вентрыс, які ўжо часткова дэшыфраваў крыцкія лінейныя тэксты тыпу Б. Джон Чэдвік распрацаваў далейшую схему дэшыфроўкі. Пасля смерці Майкла Вентрыса ў 1956 г. апублікаваў іх сумесную працу. У далейшым займаўся вывучэннем Мікенскай цывілізацыі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118888757 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Хартфардшыры