Джон Трамбал (англ.: John Trumbull; 6 чэрвеня 1756, Лебанан, штат Канектыкут — 10 лістапада 1843) — амерыканскі мастак.
Вучыўся ў Лондане ў Бенджаміна Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША (1775-83), ад’ютант Джорджа Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—1815 гадах жыў у Лондане. У 1817-36 гадах узначальваў Амерыканскую акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Ёрку. Аўтар невялікіх тонкіх рэалістычных партрэтаў удзельнікаў вызваленчай вайны, у тым ліку Р.Ізарда, і патрыятычных гістарычных карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786-94).