wd wp Пошук:

Джон Мільтан

Джон Мільтан, таксама Джон Мілтан (англ.: John Milton; 9 снежня 1608, Лондан — 8 лістапада 1674, Лондан) — англійскі паэт, палітычны дзеяч і мысляр; аўтар палітычных памфлетаў і рэлігійных трактатаў.

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1632). Пісаў на англійскай, італьянскай і лацінскай мовах. Раннія творы (цыклы вершаў, санетаў, п’еса-маска «Комус», 1634; элегія «Лісідас», 1638 і інш.) адзначаны эстэтыкай пераходнай ад Рэнесансу да Новага часу, у цэнтры — праблема выбуару шляху, прызначэння чалавека. У абарону рэспубліканскіх ідэалаў, свабоды слова і сумлення стварыў шматлікія трактаты і памфлеты «Арэапагітыка» (1644), «Іканаборца» (1649), «Абарона англійскага народа» (1650). Вяршыня яго творчасці — эпічныя паэмы на біблейскія сюжэты «Страчаны рай» (1667) і «Вернуты рай» (1671), у якіх узняты праблемы пазнання Дабра і Зла, іх процістаяння і дыялектычнага адзінства. сэнсу жыцця і гістарычнага лёсу чалавецтва. Паэмы з рысамі барока і класіцызму адзначаны маштабнасцю вобразаў, складанай метафарычнасцю, сімволікай і алегарычнасцю.

Аўтар трагедыі «Самсон-змагар» (1671), гістарычнай працы «Гісторыя Брытаніі» (1670), «Кароткія гісторыі Масковіі» (1682).

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Наталля Ламека[6], Лявон Баршчэўскі[7].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582607 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Мильтон Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  7. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1608 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эсэісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Хрысціянскія багасловы
Катэгорыя·Сляпыя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Паэты XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1674 годзе
Катэгорыя·Антытрынітарыі