У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баньян.
Джон Баньян (англ.: John Bunyan; 28 лістапада 1628, Бедфардшыр, Англія — 31 жніўня, 1688, Лондан, Англія) — англійскі прапаведнік, баптысцкі дзеяч, добра вядомы дзякуючы сваёй працы «Падарожжа пілігрыма ў Нябесную краіну». Не зважаючы на тое, што Баньян быў нонканфармістам і членам незалежнай царквы, ён часцяком апісваецца як баптыскі прапаведнік і кангрэгацыяніст, але сам аддаваў перавагу свайму апісанню проста як хрысціянін. Дзень ушаны адзначаецца Царквой Англіі 30 жніўня, а таксама дзенб яго памяці маецца ў літургічным календары Епіскапальнай царквы ў ЗША — 29 жніўня.
Баньян атрымаў адукацыю ў доме свайго бацькі, разам з іншымі беднымі сельскімі хлапчукамі, і той факт, што адукацыі атрымаў зусім мала, быў выгадным для яго бацькі і яго будучаму гандлю. Ён рушыў услед бацьку, гандлюючы бляшанымі вырабамі, што ў той час лічылася заняткам нізкім, і гістарычна асацыявалася з качавым ладам жыцця цыганаў. У 1640-х гадах праходзіў службу ў паляменцкім войску. У 1649 годзе абраўся шлюбам з маладой дзяўчынай Мэры.