wd wp Пошук:

Джозеф Стыгліц

Джозеф Стыгліц

Джозеф Юджын Стыгліц (англ.: Joseph Stiglitz; нар. 9 лютага 1943 года, г. Гэры, штат Індыяна) — амерыканскі эканаміст-неакейнсіянец. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001, з Акерлофам Джорджам і Спенсам Майклам) «за аналіз рынкаў з несіметрычнай інфармацыяй». Вучыўся ў Амхерст-каледжы і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. Замежны член РАН.

Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1979). Лаўрэат прэміі Рэктэнвальда (1998). Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1995—1997); Шэф-эканаміст Сусветнага банка (1997—2000).

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і Шарлоты і Натаніеля Стыгліца. З 1960 па 1963 вучыўся ў Амхерст-каледжы, дзе быў прэзідэнтам студэнцкага самакіравання. Працягнуў сваю вучобу ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1966 вучыўся ў Чыкага, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Хірафумі Удзавы. Затым ён вярнуўся ў МТІ, дзе атрымаў ступень доктара навук у 1967. У далейшым Стыгліц выкладаў ва ўніверсітэтах Кембрыджа, Еля, Дзюка, Стэнфарда, Оксфарда і Уінстана і цяпер з’яўляецца прафесарам Калумбійскага ўніверсітэта, а таксама з’яўляецца сурэдактарам часопіса The Economists’ Voice («Голас эканамістаў»).

Акрамя сваіх значных даследаванняў у галіне мікра-і макраэканомікі, Стыгліц таксама грае важную ролю ў палітычным і грамадскім жыцці. У 1992 ён перабраўся ў Вашынгтон, каб працаваць у адміністрацыі прэзідэнта Клінтана. У 1993—1995 гадах уваходзіў у склад Эканамічнага савета пры Прэзідэнце ЗША Клінтане. У 1995—1997 займаў пасаду старшыні Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША. У 1997—1999 гадах віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка і шэф-эканаміст МБРР.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120068524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Joseph E. Stiglitz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Joseph E. Stiglitz // Munzinger Personen
  4. Becker E. U.N. Study Finds Global Trade Benefits Are Uneven // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2004. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
  5. Two Ways to Find Mediocrity in Food // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
  6. At Long Last, Environmental Supplement to GDP Takes Shape // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
  7. https://royalsociety.org/people/joseph-stiglitz-12354/ Праверана 26 верасня 2019.
  8. http://www.nasonline.org/member-directory/members/8900.html Праверана 26 верасня 2019.
  9. http://www.pass.va/content/scienzesociali/en/academicians/ordinary/stiglitz.html Праверана 26 верасня 2019.
  10. https://www.amacad.org/person/joseph-eugene-stiglitz Праверана 26 верасня 2019.
  11. NNDB — 2002.
  12. https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/his-excellency-dr-joseph-e-stiglitz
  13. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows Праверана 26 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе