У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манкевіч. Джозеф Леа Манкевіч (англ.: Joseph Leo Mankiewicz, 11 лютага 1909, Уілкс-Барэ, Пенсільванія, ЗША — 5 лютага 1993, Бедфард, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст. Уладальнік чатырох прэмій «Оскар» за найлепшую рэжысуру і найлепшы адаптаваны сцэнарый — адзін з трох рэжысёраў і сцэнарыстаў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар. З 1950 па 1951 год прэзідэнт Гільдыі рэжысёраў Амерыкі.