wd wp Пошук:

Джозеф Гінгальд

Джозеф Гінгальд (англ.: Josef Gingold; 28 кастрычніка 1909, Брэст-Літоўск, Расійская імперыя — 13 студзеня 1995, Блумінгтан, Індыяна, ЗША) — амерыканскі скрыпач і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка абутковай фабрыкі Меера Гінгальда і яго жонкі Ганны (Нехамы) Лейзеровіч. Эміграваў у ЗША ў 1920 годзе. Вучыўся ў Нью-Ёрку ва Уладзіміра Графмана, затым у Бельгіі ў Эжэна Ізаі, быў першым выканаўцам яго Трэцяй санаты для скрыпкі сола.

Вярнуўшыся ў ЗША, з 1937 года гуляў у Сімфанічным аркестры NBC пад кіраўніцтвам Артура Тасканіні. Пазней быў канцэртмайстрам Дэтройцкага сімфанічнага аркестра і Кліўлендскага аркестра, а з пачатку 1960-х гадоў выкладаў скрыпку ва Універсітэце Індыяны. Сярод яго вучняў — Джошуа Бел, Шоні Алекс Браўн, Эн Акіка Меерс, Леанідас Кавакас, Лэйла Юзэфовіч і іншыя вядомыя музыканты.

Зноскі

  1. 1 2 Josef Gingold // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Josef Gingold // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Josef Gingold // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. http://www.nytimes.com/1995/01/13/obituaries/josef-gingold-85-violinist-and-influential-teacher-dies.html
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Скрыпачы ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Блумінгтане (Індыяна)
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных