wd wp Пошук:

Дан Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Даніэль «Дан» Андэрсан (шведск.: Daniel ”Dan” Andersson, 6 красавіка 1888, Скатлёсберг, Швецыя — 16 верасня 1920, Стакгольм, Швецыя) — шведскі пісьменнік, паэт і кампазітар.

Біяграфія

Дан Андэрсан нарадзіўся 6 красавіка 1888 года ў Скатлёсбергу (зараз камуна Людвіка ў правінцыі Даларна) у сям’і сельскіх настаўнікаў. Продкі бацькі былі фінскімі перасяленцамі. Ва ўзросце пяці гадоў навучыўся чытаць, а ў восем, маючы скрыпку, - самастойна навучыўся граць на ёй, вывучаў англійскую мову. У 1902 годзе пабываў у Злучаных Штатах, куды сям’я хацела эміграваць у пошуках працы і сродкаў існавання. Умовы для сям’і ў ЗША апынуліся ненашмат лепш, чым на радзіме, пасля чаго ён вярнуўся ў Швецыю. У гэты перыяд ён напісаў шэраг апавяданняў і вершаў.

У 1905 годзе сям’я пераязджае, але ў 19111915 гадах зноў жыве ў Скатлёсбергу. Дан піша шмат апавяданняў і вершаў у гэты час. У 19141915 гадах Дан вучыцца ў Брунсвікскай народнай школе. З гэтага часу піша прозу, вершы і песні, якія карыстаюцца папулярнасцю ў шведаў і спяваюцца амаль стагоддзе праз. Самыя вядомыя яго песні – «Маёй сястры» і «Юнга Янсан».

Дан загінуў у пакоі №11 у стакгольмскай гасцініцы Хэльман 16 верасня 1920 года, дзе ён спрабаваў уладкавацца на працу ў выданні «Сацыял-дэмакрат». Супрацоўнікі гасцініцы труцілі вошаў у пакоі і не праветрылі памяшканне. У выніку атручвання Андэрсан памёр.

Пахаваны ў горадзе Людвіка.

Творчасць

Паэт і празаік, некаторыя свае вершы сам паклаў на музыку. Карыстаўся псеўданімам Чорны Джым (Black Jim). Уважаўся за пралетарскага паэта, хоць гэтай тэматыкай яго творы не абмяжоўваліся.

У 19171918 гадах супрацоўнічаў з сацыял-дэмакратычнай газетай «Ny Tid» у Гётэбаргу, займаўся перакладамі твораў Р. Кіплінга і Шарля Бадлера на шведскую мову. Нягледзячы на прастату выхавання, Андэрсан быў вельмі адукаваным і музычным чалавекам, іграў на скрыпцы і акардэоне.

Некаторыя творы

Памяць

Помнік Дану Андэрсану ў Гётэбаргу

Зноскі

  1. Merkedager: fødselsdager, stiftelsesdatoer, begivenheter — Осла: Biblioteksentralen, 1989. — ISBN 82-7022-061-2
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Lotass L. Dan AnderssonSwedish Literature Bank, 2008. Праверана 7 чэрвеня 2020.
  4. Dan Andersson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://finngraven.se/%28S%28c0jrhr451ifkwf455yn0vnqs%29%29/DisplayInfo.aspx?id=1086626

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад атручвання
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скатлёсбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Даларна
Катэгорыя·Паэты Швецыі
Катэгорыя·Перакладчыкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе