wd wp Пошук:

Данііл Кірылавіч Забалотны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забалотны. Данііл Кірылавіч Забалотны[4] (16 (28) снежня 1866 — 15 снежня 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1922), Акадэміі навук БССР (1928), Акадэміі навук СССР (1929).

Д. К. Забалотны нарадзіўся ў сяле Чабатаркі Падольскай губерні (зараз сяло Забалотнае ў Крыжопальскім раёне Вінніцкай вобласці). У 1891 годзе экстэрнам скончыў Наварасійскі ўніверсітэт. Працаваў на заснаванай І. І. Мечнікавым бактэрыялагічнай станцыі ў Адэсе. У 1894 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.

Д. К. Забалотны займаўся вывучэннем чумы, халеры, малярыі і іншых хвароб. У 1893 г. разам з І. Р. Саўчанкам даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот ахоўванне ад захворвання. Удзельнічаў ў стварэнні першых супрацьчумных лабараторый. У 1898 годзе Д. К Забалотны арганізаваў у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце кафедру бактэрыялогіі і быў яе загадчыкам да 1928 г. У 1910—1911 гг. узначальваў экспедыцыю па вывучэнню лёгачнай чумы ў Маньчжурыі. У 1920 годзе Д. К Забалотны заснаваў першую ў свеце кафедру эпідэміялогіі і ў 1921 годзе Адэскі медыцынскі інстытут, быў яго рэктарам.

У 1928 годзе Д. К. Забалотны заснаваў Украінскі інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН УССР, названы яго імем. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага таварыства мікрабіёлагаў, заснавальнік і ганаровы член мікрабіялагічнага таварыства ў Ленінградзе. У 1928—1929 гг. Д. К. Забалотны — Прэзідэнт АН УССР.

Навуковую дзейнасць Д. К. Забалотны спалучай з грамадскай і дзяржаўнай. Выбіраўся членам ЦВК СССР і УУЦВК, Петраградскага і Кіеўскага саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.

Зноскі

  1. Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Заболотный Даниил Кириллович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  4. Акадэмік Забалотны Данііл Кірылавіч // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Правадзейныя члены УУАН
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Рышэльеўскай гімназіі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІЭМ Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Біёлагі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Бактэрыёлагі СССР
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Украіны
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Альгопальскім павеце
Катэгорыя·Эпідэміёлагі СССР
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Бактэрыёлагі Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі АН УССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных