wd wp Пошук:

Даніель Квілен

Даніель Грэй «Дэн» Квілен (англ.: Daniel Gray “Dan” Quillen; 22 чэрвеня 1940 — 30 красавіка 2011) — амерыканскі матэматык. Вядомы тым, што з’яўляецца «галоўным архітэктарам» вышэйшай алгебраічнай К-тэорыі, за што быў узнагароджаны прэміяй Коўла ў 1975 годзе і Філдсаўскай прэміяй у 1978 годзе.

Адукацыя і кар’ера

Квілен нарадзіўся ў Орынджы, штат Нью-Джэрсі. Ён паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1961) і абараніў кандыдацкую дысертацыю (1964) пад кіраўніцтвам Раўля Бота ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных.

Пасля атрымання доктарскай ступені Квілен атрымаў месца ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Аднак ён таксама правёў некалькі гадоў у шэрагу іншых універсітэтаў. Гэты досвед аказаўся важным для вызначэння напрамку яго даследаванняў. Ён наведаў Францыю двойчы: спачатку, дзякуючы фонду Альфрэда Слоўна, падчас навучальнага года 1968/1969, дзе на яго аказаў моцны ўплыў Гратэндык, а затым — на працягу 1973—1974 гадоў дзякуючы фонду Гугенхайма. У 1969—1970 гадах ён быў запрошаным членам Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, дзе патрапіў пад уплыў Майкла Ацьі.

У 1978 годзе Квілен атрымаў медаль Філдса на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, які адбыўся ў Хельсінкі.

Квілен выйшаў на пенсію ў канцы 2006 года. 30 красавіка 2011 года памёр у Фларыдзе з-за ўскладненняў хваробы Альцгеймера.

Зноскі

  1. The GuardianUK: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 1 снежня 2016.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 красавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107685892 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107685892 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  5. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  6. Brozović D., Ladan T. Daniel Quillen // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных