wd wp Пошук:

Даньян-Куньшаньскі віядук

Даньян-Куньшаньскі віядук кіт. трад. 丹陽-崑山特大橋, спр. 丹陽-昆山特大橋 , піньінь: Dānyáng-Kūnshān tèdà qiáo, пал.: даньян-куньшань тэда цяо) з’яўляецца самым доўгім мостам у свеце і занесены ў якасці такога ў Кнігу рэкордаў Гінэса[2]. Узведзены як частка Пекін-Шанхайскай высакахуткаснай чыгункі(руск.) бел.. Будаўніцтва пачалося ў 2008 годзе і па завяршэнні ў 2010 годзе даўжыня моста склала 164,8 км, адкрыццё моста адбылося 30 чэрвеня 2011 года. Размешчаны ва Усходнім Кітаі ў правінцыі Цзянсу, паміж гарадамі Шанхай і Нанкін. Прыкладна 9 км моста пракладзена над вадой, найбольш буйны вадаём, які перасякае Даньян-Куньшаньскі віядук, — возера Янчэн(руск.) бел.. Кошт праекта, паводле розных ацэнак, склаў ад 8, 5[3] да больш чым 10 млрд долараў[4][5].

Зноскі

  1. Handbook of International Bridge EngineeringCRC Press, 2014. — P. 1308. — 1394 p. — ISBN 978-1-4398-1029-3
  2. Longest bridge(англ.) . Guinness World Records. Праверана 5 сакавіка 2018.
  3. Farooq, Muhammad. Danyang Kunshan Grand Bridge, the Longest Bridge(англ.)  (недаступная спасылка). Expertscolumn.com (12 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 5 сакавіка 2018.
  4. Тучков В.. Мост за 9 миллиардов долларов. Япония и Китай не жалеют средств на уникальные инженерные сооружения (нявызн.). Свободная пресса (10 апреля 2015). Праверана 5 сакавіка 2018.
  5. Макаров В.. Берег левый, берег правый. Во сколько обходится строительство Керченского моста в России и его аналогов за рубежом (нявызн.). Наша версия (5 сакавіка 2018). Праверана 5 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Масты Кітая
Катэгорыя·Віядукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Цзянсу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Чыгуначныя масты