Даньян-Куньшаньскі віядук кіт. трад. 丹陽-崑山特大橋, спр. 丹陽-昆山特大橋 , піньінь: Dānyáng-Kūnshān tèdà qiáo, пал.: даньян-куньшань тэда цяо) з’яўляецца самым доўгім мостам у свеце і занесены ў якасці такога ў Кнігу рэкордаў Гінэса[2]. Узведзены як частка Пекін-Шанхайскай высакахуткаснай чыгункі(руск.) бел.. Будаўніцтва пачалося ў 2008 годзе і па завяршэнні ў 2010 годзе даўжыня моста склала 164,8 км, адкрыццё моста адбылося 30 чэрвеня 2011 года. Размешчаны ва Усходнім Кітаі ў правінцыі Цзянсу, паміж гарадамі Шанхай і Нанкін. Прыкладна 9 км моста пракладзена над вадой, найбольш буйны вадаём, які перасякае Даньян-Куньшаньскі віядук, — возера Янчэн(руск.) бел.. Кошт праекта, паводле розных ацэнак, склаў ад 8, 5[3] да больш чым 10 млрд долараў[4][5].