wd wp Пошук:

Дамініён Ньюфаўндленд

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ньюфаўндленд.

Дамініён Ньюфаўндленд (англ.: Dominion of Newfoundland) — брытанскі дамініён, які існаваў у Паўночнай Амерыцы з 1907 па 1949.

Гісторыя

У 1854 Вялікабрытанія сфарміравала першы ўрад Ньюфаўндленда. Праз год калонія атрымала права на самакіраванне. Першым яе прэм’ер-міністрам стаў ліберал Філіп Фрэнсіс Літл, які займаў гэту пасаду да 1858. Ньюфаўндленд праводзіў палітыку ізаляцыянізму ў адносінах з брытанскімі калоніямі, і адмовіўся ўступаць у Канадскую канфедэрацыю, хоць і быў блізкі да гэтага ў 1892. 26 верасня 1907 Ньюфаўндленд атрымаў статус дамініёна.

У 1927 брытанскі парламент далучыў да дамініёна значную частку паўвострава Лабрадор. Правінцыя Канады Квебек, да якой адносілася астатняя частка паўвострава, адмовілася прызнаць гэта рашэнне і лічыла ўвесь Лабрадор сваёй тэрыторыяй.

Згодна з Вестмінстэрскім статутам 1931 Ньюфаўндленд станавіўся незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці. Але Вялікая дэпрэсія моцна падарвала эканоміку дамініёна, і 16 лютага 1934 ён добраахвотна адмовіўся ад сваёй незалежнасці і перадаў суверэнітэт Вялікабрытаніі.

У 1948 у Ньюфаўндлендзе прайшоў рэферэндум, на якім 52% прагаласавала за далучэнне да Канады, і 31 сакавіка 1949 ён ўвайшоў у яе склад як правінцыя Ньюфаўндленд2001 «Ньюфаўндленд і Лабрадор»)[1].

  1. Newfoundland Act 1949 [[:en:{{{1}}}|]]
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Канады
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Брытанская імперыя
Катэгорыя·З’явіліся ў 1907 годзе