Дамп памяці (англ.: memory dump; у Unix — core dump) — змесціва рабочай памяці аднаго працэсу, ядра ці ўсёй аперацыйнай сістэмы. Таксама можа змяшчаць дадатковую інфармацыю аб стане праграмы ці сістэмы, напрыклад значэнні рэгістраў працэсара і змест стэку. Шматлікія аперацыйныя сістэмы дазваляюць захаваць дамп памяці для адладкі праграм. Як правіла, дамп памяці працэсу захоўваецца аўтаматычна калі працэс завяршаецца з-за крытычнай памылкі (напрыклад, з-за памылкі сегментацыі). Дамп таксама можна захаваць уручную праз адладчык ці любую іншую спецыяльную праграму.
Англійскі тэрмін core dump літаральна перакладаецца як «раздрукоўка змесціва сардэчнікаў»: на ранніх камп’ютарах, дамп значыў прынтарную раздрукоўку змесціва памяці на магнітных сардэчніках (англ.: magnetic core memory).
У сучасных Unix-падобных аперацыйных сістэмах дамп памяці захоўваецца ў выглядзе файла, які звычайна завецца core
ці core.<нумар працэсу>
; яго фармат такі ж, як фармат выканальных файлаў гэтай АС (ELF у Linux і сучасных Unix, a.out у традыцыйных Unix-сістэмах, Mach-O у Mac OS X). Для аналізу core-файла выкарыстоўваецца адладчык (напрыклад gdb) ці інструмент objdump.
У Windows, аналагам core dump’а з’яўляецца minidump, які дазваляе захоўваць частковую ці поўную інфармацыю аб працэсе, у тым ліку і поўны змест рабочай памяці.
Дамп 32-х бітнай аперацыйнай сістэмы Windows змяшчае FFFF FFFF16 ці 429496729510 (232 — 1) байтаў. Большая іх частка змяшчае значэнне па змоўчванню — лік 0. Дамп можна лагічна падзяліць на сегменты па 64 кб (FFFF16), таму .com файлы аперацыйнай сістэмы Windows не могуць перавышаць гэтага памеру і змяшчаюцца толькі ў адным сегменце, аднак праграма можа перадаваць кіраванне над выкананнем функцыі ў іншыя сегменты. Падчас запуску .com файла ўвесь код файла без зменаў заносіцца ў адзін з незанятых іншымі працэсамі сегмент.
Дамп змяшчае даныя і каманды розных працэсаў, як карыстальніцкіх праграм так і ядра аперацыйнай сістэмы (у прыватнасці ўсе перапыненні BIOS, яны ж стандартныя функцыі). Таксама ў дампе змяшчаюцца значэнні рэгістраў працэсара і змест розных стэкаў, сістэмны час і іншыя зменныя асяроддзя.
Фарматы дампа памяці ў розных аперацыйных сістэмах:
[core(5)](http://www.kernel.org/doc/man-pages/online/pages/man5/core.5.html)
— старонка даведкі man для распрацоўніка Linux па фарматах выяў (англ.)[core(4)](http://docs.sun.com/app/docs/doc/816-5174/core-4?a=view)
— старонка даведкі man па фарматах файлаў Solaris 10 (англ.)[core(4)](http://docs.hp.com/en/B2355-90680/core.4.html)
— старонка даведкі man па фарматах файлаў HP-UX 11i (англ.)[core(5)](http://www.freebsd.org/cgi/man.cgi?query=core&sektion=5)
— старонка даведкі man па фарматах выяў FreeBSD (англ.)[core(5)](http://www.openbsd.org/cgi-bin/man.cgi?query=core&sektion=5)
— старонка даведкі man па фарматам файлаў OpenBSD (англ.)[core(5)](http://netbsd.gw.com/cgi-bin/man-cgi?core+5+NetBSD-current)
— старонка даведкі man па фарматах файлаў NetBSD (англ.)[core(5)](http://developer.apple.com/mac/library/documentation/Darwin/Reference/ManPages/man5/core.5.html)
— старонка даведкі man па фарматах файлаў Darwin і Mac OS X (англ.)