wd wp Пошук:

Дамейкіт

Дамекіт́мінерал класа арсенідаў, прыродны арсенід медзі Cu3As. Дамешкі серы і волава. Адкрыты ў 1845 годзе Вільгельмам Гайдынгерам (ням.: Wilhelm von Haidinger). Названы ў гонар геолага і мінеролага І. І. Дамейкі.

Мінерал гідратэрмальнага паходжання. Крышталізуецца ў кубічнай і гексаганальнай сінгоніях. Утварае шчыльныя зярністыя і пупышкападобныя агрэгаты. Колер серабрыста-белы, шэры, з металічным бляскам. Непразрысты. Колер рысы чорны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,9 г/см³. Раствараецца ў канцэнтраванай азотнай кіслаце.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы мыш’яку
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мінералы медзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле