wd wp Пошук:

Дамамерыцкі сельсавет

Дама́мерыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Палошкава.

Геаграфія

Дамамерыцкі сельсавет размешчаны на поўначы раёна, мяжуе з Гусаркаўскім і Кісялёвабудскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Краснабудскім сельсаветам Крычаўскага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дамамерычы. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (4 населеныя пункты: Ганнаўка, Пянькоўка, Хадунь і Хатовіж)[1]. 12 лютага 2010 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дамамерычы ў вёску Палошкава[2], якая адначасова атрымала статус аграгарадка[3].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Барсуківёска709338
Барысаўкавёска3818
Ганнаўкавёска11
Дамамерычывёска8841
Залессевёска218
Новыя Дамамерычывёска1811
Палошкавааграгарадок380131
Пянькоўкавёска5528
Хадуньвёска3425
Хатовіжвёска12255
Царковішчавёска3917
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4]

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1462 чалавекі[5], з іх 85,6 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 1,2 % — армяне[6]. Станам на 2015 год насельніцтва Дамамерыцкага сельсавета складала 1504 чалавекі, на 1 студзеня 2021 года — 1377 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-5 О переносе административно-территориального центра Домамеричского сельсовета Климовичского района
  3. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-4 О преобразовании деревни Полошково Климовичского района в агрогородок
  4. Домамеричский сельский Совет
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дамамерыцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат