wd wp Пошук:

Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах

Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах — дагістарычныя паселішчы палевага жылля ў Альпах і навакольных раёнах, пабудаваныя прыкладна з 5000 да 500 гг. да н. э. на берагах азёр, рэк і балот (напрыклад, Люблянскае бар’е(руск.) бел.). Усяго ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2011 годзе ўнесена 111 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Аўстрыі (5 паселішчаў), Францыі (11), Германіі (18), Італіі (19), Славеніі (2) і Швейцарыі (56)[1]. У Славеніі палевыя паселішчы сталі першымі аб’ектам, дададзеным у спіс па культурных крытэрыях[2].

Раскопкі, праведзеныя ў некаторых паселішчах, даюць інфармацыю аб тым, як жылі іх насельнікі ў эпоху неаліту і ў бронзавы век. Згодна з ЮНЕСКА, паселішчы з’яўляюцца унікальнымі, выключна добра захаваліся, багатымі ў культурным плане археалагічнымі месцамі, якія з’яўляюцца важнымі крыніцамі пра будову ранніх земляробчых суполак у рэгіёне[1]. Насуперак ходкай думцы, палевыя дамы былі ўзведзены не на вадзе, а на багністых берагах. Палі, якія прыўздымаюць дом, абараняюць жыллё ад паводак. З-за росту плошчы азёр многія палі сягоння знаходзяцца пад вадой, што стварае ўражанне, што яны і раней знаходзіліся там[3].

Зноскі

  1. 1 2 UNESCO World Heritage Site — Prehistoric Pile dwellings around the Alps
  2. Maša Štiftar de Arzu: Pile-dwellings in the Ljubljansko Barje on UNESCO List(нявызн.). Embassy of Slovenia in Washington (14 кастрычніка 2011).
  3. Armando Mombelli, Lake dwellings reveal hidden past, SwissInfo.ch, Nov 11, 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Швейцарыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славеніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Францыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі