wd wp Пошук:

Давыд Майсеевіч Голуб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голуб. Давыд Майсеевіч (Моўшавіч) Голуб; 10 жніўня 1901, Чэрвень — 23 жніўня 2001, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі[1]. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1]. Адзін з заснавальнікаў нейрамарфалагічных(англ.) бел. даследаванняў у СССР.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і настаўніка Майсея (Моўшы) Беркавіча Голуба. Дзядзя — Кушаль Беркавіч Голуб — загадчык İгуменскай Талмуд-Торы. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926). Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1926—1931); выкладчык (1931—1932), дацэнт кафедры (1932—1934), адначасова супрацоўнік Інстытута псіханеўралогіі (фізіялогіі) АН БССР (1933)[1]. Загадчык кафедры нармальнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1941 і 1943—1975).

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загадчык кафедры нармальнай анатоміі Іркуцкага медыцынскага інстытута(руск.) бел. (1941—1943), адначасова яго прарэктар; загадчык кафедры нармальнай анатоміі Беларускага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі (1943—1944).

Дэкан лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, кіраўнік і ўдзельнік работ па аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута, яго анатамічнага корпуса (1944—1945). Абраны акадэмікам АН БССР (1960). З 1975 кіраўнік лабараторыі марфалогіі нервовай сістэмы, групы функцыянальнай нейрамарфалогіі АН БССР і дарадца пры дырэкцыі Інстытута фізіялогіі АН Беларусі[1].

Член прэзідыума праўлення Усесаюзнага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, арганізатар і кіраўнік беларускага аддзялення таварыства. Ганаровы старшыня Беларускага і ганаровы член Расійскага, Украінскага, Грузінскага, Балгарскага і Чэхаславацкага таварыстваў анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Ганаровы член Расійскага таварыства нейрамарфолагаў. Член Міжнароднага таварыства па вывучэнні мозгу.

Двойчы абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы па анатоміі і эмбрыялогіі нервовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл[1]. Выявіў асноўныя заканамернасці развіцця перыферычнай нервовай сістэмы, распрацаваў тэорыю акольнай шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутраных органаў, даследаваў кампенсатарныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нервовай сістэме, распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нервовых і сасудзістых шляхоў, якія знайшлі прымяненне ў клінічнай практыцы[1].

Навуковыя працы

Узнагароды

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за цыкл работ па развіцці нервовай сістэмы, тэарэтычныя і эксперыментальныя абгрунтаванні метаду стварэння новых нервовых сувязяў і цэнтраў (1949—1971)[1]. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалём Францыска Скарыны (1996) і іншымі медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Голуб Давид Мовшевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.
  2. Академик ГОЛУБ Давид Мовшевич (руск.)  // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анатамы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ