wd wp Пошук:

Гі дэ Лузіньян

Гі (Гвіда) дэ Лузіньян (фр.: Guy de Lusignan, пам. 18 ліпеня 1194) — бачная асоба ў гісторыі крыжовых паходаў і дзяржаў крыжакоў, французскі рыцар з дынастыі Лузіньянаў, кароль Іерусаліма, кіраўнік Кіпрскага каралеўства. Каралём Кіпра Гі дэ Лузіньян не быў каранаваны і прыняў кіраванне Кіпрам у маі 1192 (кіраваў да 1194). Сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон.

Біяграфія

«Палонны кароль»: эскіз Джозефа Райта да карціны, якая адлюстроўвае Гі дэ Лузіньяна ў палоне ў Саладзіна

Род Лузіньянаў паходзіў з французскага графства Пуату. Малады рыцар Гі дэ Лузіньян, прыбыўшы на Святую зямлю, ажаніўся з спадчынніцай іерусалімскага прастола Сібілай, дачкой Амары I. Пасля смерці яе сына ад першага шлюбу, караля Балдуіна V, у 1186 годзе быў абвешчаны каралём Іерусаліма. Аднак пасля смерці Сібілы (у кастрычніку 1190) у сувязі з палацавымі інтрыгамі, кіраўніком Іерусаліма ненадоўга стаў Конрад дэ Манферат (забіты асасінамі), а затым Генрых II Шампанскі.

Востраў Кіпр быў перададзены Гі дэ Лузіньяну вялікім магістрам ордэна тампліераў пры ўмове вяртання 40 тысяч сарацынскіх безантаў, выплачаных як дэпазіт каралю Англіі. Астатнія 60 тысяч (востраў быў у свой час прададзены ордэну тампліераў за 100 тысяч) Гі абавязваецца выплаціць Рычарду I у двухмесяцовы тэрмін. Большую частку з гэтых 60 тысяч Гі атрымаў ад Генрыха Шампанскага ў абмен на прывілей пажыццёвага кіравання Іерусалімскім каралеўствам, а астатнюю суму без вялікіх намагання сабраў менш за месяц у трыпалійскіх купцоў, якія атрымалі наўзамен асаблівыя гандлёвыя прывілеі на востраве Кіпр.

У культуры

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Каралі іерусалімскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1150 годзе
Катэгорыя·Дом дэ Лузіньян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1194 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Каралі кіпрскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў раёне Нікасія
Катэгорыя·Крыжовыя паходы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1129 годзе