wd wp Пошук:

Гіём Гальен

Гіём Гальен (фр.: Guillaume Gallienne; нар. 8 лютага 1972, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 лютага 1972 года ў Нёі-сюр-Сен. Трэці з чатырох сыноў у сям’і, якая належыць да вышэйшых колаў парыжскай буржуазіі. Яго маці паходзіць з руска-грузінскай арыстакратычнай сям’і, бацька — бізнесмен. Школьныя гады правёў у англійскім пансіёне, у Францыі вывучаў гісторыю. У 18-гадовым узросце паступіў у прэстыжную тэатральную школу «Курсы Фларан». Вышэйшую адукацыю атрымаў у Вышэйшай Нацыянальнай кансерваторыі драматычных мастацтваў у Парыжы. Пасля заканчэння інстытута ў 1998 становіцца членам трупы Камеды Франсэз.

У кіно дэбютаваў у 1992 годзе, з’явіўшыся ў невялікай ролі ў фільме Шарля Немеса «Дошка гонару». За сваю кар’еру зняўся амаль у 50-ці карцінах, вядомыя сярод якіх «Астэрыкс і Абелікс у Брытаніі» (2012), камедыя «Месье Ібрагім і кветкі Карана» (2003) рэжысёра Франсуа Дзюпейрона, біяграфічная стужка «Марыя-Антуанэта» (2005 г.) Сафіі Копалы.

У 2005 годзе Гальен стварыў лібрэта для балета Нікаля Лерыша «Калігула», затым у 2011 годзе перанёс на сцэну Вялікага тэатра «Згубленыя ілюзіі» Анарэ дэ Бальзака.

У 2013 годзе на «двухтыднёвіку рэжысёраў» Канскага кінафестывалю адбылася прэм’ера камедыі «Я, зноў я і мама», у стварэнні якой Гальен упершыню выступіў не толькі як акцёр, але і як пастаноўшчык, прадзюсар і сцэнарыст. Крытыкі адзначылі дэбютанта, узнагародзіўшы яго прэміяй Міжнароднай канферэнцыі ігравога кіно CICAE і прызам Таварыства драматычных аўтараў і кампазітараў (SACD) у катэгорыі «лепшы фільм».

Гіём Гальен таксама часты удзельнік розных тэлевізійных праграм і шоу ў Францыі; з верасня 2009 года з’яўляецца вядучым перадачы «Ça peut pas faire de mal» на радыё «France Inter», дзе зачытвае ўрыўкі літаратурных твораў.

У лістападзе 2008 годзе Гіём Гальен быў узнагароджаны Ордэнам «За заслугі», у 2013 годзе ён стаў афіцэрам Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі.

Фільмаграфія (выбранная)

Акцёр

Прадзюсар

Рэжысёр, сцэнарыст

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Guillaume Gallienne // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guillaume Gallienne // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1051535360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. http://www.coursflorent.fr/ecole/anciens/acteurs?page=1
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Рэжысёры Францыі
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі