wd wp Пошук:

Гімназія імя Яна Неруды

Гімназія імя Яна Неруды (чэшск.: Gymnázium Jana Nerudy) — шасцігадовая гімназія сярэдняй адукацыі, якая знаходзіцца ў пражскім раёне Мала-Страна на вуліцы Геліхава 457/3, Чэхія. Адна з найстарэйшых гімназій у Чэхіі[1].

Гісторыя

Гімназія была заснавана 6 чэрвеня 1865 года. Да канца XIX стагоддзя разам з Лужыцкай семінарыяй была адной з адукацыйных устаноў, у якой вучылася будучая сербалужыцкая інтэлігенцыя. Студэнты Лужыцкай семінарыі для атрымання дзяржаўнай адукацыі праходзілі ў абавязковым парадку навучанне ў гэтай гімназіі[2]. У XIX — пачатку XX стагоддзя называлася як «Маластранская нямецкая гімназія» па найменні «Маластранскай гімназіі», якая існавала ў 40-е гады XIX стагоддзя [3]. У сучасным будынку знаходзіцца з 1876 года, калі яе дырэктарам быў чэшскі педагог і грамадскі дзеяч Вацлаў Зялёны. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння чэшскага пісьменніка і паэта Яна Неруды гімназіі ў 1934 годзе было прысвоена яго імя.

У цяперашні час Да 1990 года ў гімназіі дзейнічалі два аддзяленні: гуманітарнае аддзяленне і аддзяленне натуральных навук. З 1990 года сістэма навучання падзяляецца на два этапы, на працягу якіх выкладаюцца навуковыя і гуманітарныя дысцыпліны. З гэтага ж часу адукацыя ў гімназіі мае двухмоўны чэшска-англійскі і чэшска-французскі характар. У першы і другі год навучання прадметы выкладаюцца на англійскай мове. З трэцяга года навучання прадметы (акрамя курсу выяўленчага мастацтва і спорту) выкладаюцца на французскай мове.

Асноўны будынак гімназіі размяшчаецца на вуліцы Геліхава. Музычнае аддзяленне знаходзіцца на Коменскай плошчы.

У 1996/1997 і 2011/2012 гадах у музычным аддзяленні на Коменскай плошчы дзейнічала сістэма васьмігадовай адукацыі.

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. История гимназии
  2. Łusčanski, Serbski seminar sw. Pětra w Prazy, стр. 16 — 17
  3. Josef Jungmann, Historie literatury česke, стр. 657

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гімназіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1865 годзе
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Адукацыя ў Празе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96