wd wp Пошук:

Гільдэнбрантыя рачная

Гільдэнбрантыя рачная[1] (Hildenbrandtia rivularis) — від чырвоных водарасцей манатыпнага роду сямейства Гільдэнбрантыевыя.

Апісанне

Эпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50—100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя, з 7—10 клетак. Клеткі шырынёй 4—12 мкм, квадратныя або па даўжыні да 2 разоў большыя.

Распаўсюджанне

Пашырэнне: Еўразія, Амерыка, Афрыка. У Беларусі сустракаецца ў Лагойскім, Мінскім і Мядзельскім р-нах Мінскай вобл., Глыбоцкім і Ушацкім р-нах Віцебскай вобласці, у Гродзенскім р-не Гродзенскай вобл.[2]

Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткім цячэннем ў зацененых месцах. Від, адчувальны нават да нязначных зменаў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.[2] Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.[3]

Асаблівасці біялогіі

Полавы працэс невядомы. Размнажаецца вегетатыўна.

Ахова

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993), а таксама ў Чырвоны пералік водарасцей, якія падлягаюць ахове ў Польшчы[2].

Зноскі

  1. Напісанне Гільдэбрантыя, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.245
  2. 1 2 3 Гільдэнбрандтыя рачная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Гільдэнбрандтыя рачная

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоныя водарасці
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі