wd wp Пошук:

Гюстаў Буланжэ

Гюстаў Кларанс Радольф Буланжэ (фр. Gustave Clarence Rodolphe Boulanger; 25 красавіка 1824, Парыж — кастрычнік 1888, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік салоннага жывапісу і арыенталіст.

Жыццё і творчасць

Гюстаў Буланжэ нарадзіўся 25 красавіка 1824 года ў Парыжы. Асірацеў у 14 гадоў. Вывучаў жывапіс у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Поля Дэлароша і П’ера-Жуля Жаліва. У 1845 годзе ён упершыню наведаў Алжыр, і гэта выклікала ў яго цікавасць да ўсходняй тэматыкі.

Атрымаўшы першую ўзнагароду за карціну «Адысей, пазнаны Эўрыклеяй», быў адпраўлены ў 1854 годзе за казённы кошт у Італію і здзейсніў двухгадовае навучальнае падарожжа па краіне. Дзякуючы сваёй карціне «Цэзар на Рубіконе» меў у Рыме вялікі поспех, які развіў пасля вяртання ў Парыж сваімі палотнамі «Маэстра Палестрына», «Араб» і «Кабілы ў дарозе».

Эскізы і накіды, створаныя Буланжэ падчас паездкі ў Італію, паслужылі асновай для яго твораў на антычную тэматыку, такіх як «Лукрэцыя», «Лесбія», «Прадаўцы вянкоў у Пампеях» і інш.

Працы Буланжэ блізкія па стылі твораў мастака Жана-Леона Жэрома і прыводзілі ў захапленне імператара Напалеона III, які даў указанне Гюставу Буланжэ ўпрыгожыць свой парыжскі палац у «пампеянскім стылі». Пэндзлі Буланжэ належаць роспісы ў парыжскай Оперы Гарнье.

Пачаў выкладаць у Інстытуце Францыі ў 1882 годзе і быў уплывовым настаўнікам, вядомым сваёй непрыязнасцю да імпрэсіянізму.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gustave-Clarence-Rodolphe Boulanger
  3. https://books.google.at/books?id=N2XrAAAAMAAJ&pg=PA312&dq=Boulanger,+Gustave+Octobre+1888&hl=fr&sa=X&redir_esc=y
  4. Gustave Rodolphe Clarence Boulanger
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.
  7. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня